top of page
Фото автораВладыка Вера Сцяпанаўна

Як трэба пісаць пераказ/дыктант ?

Пераказ.


1. Пры першым чытанні слухайце тэкст уважліва. Звярніце ўвагу, які тып маўлення ўласцівы яму, асаблівасці якога стылю мовы вам неабходна

перадаць. Сфармулюйце для сябе тэму і галоўную думку тэкста (пра што вам трэба расказаць, што апісаць, над чым паразважаць якога вываду прыйсці).


2. Калі тэкст чытаецца другі раз, рабіць якія-небудз паметкі: апорныя словы спалучэнні слоў, змест простай мовы і інш? Пры неабходнасці экзаменатар звычайна тлумачыць некаторыя словы і выразы або нават запісвае іх на дошцы (як правіла, гэта словы іншамоўнага паходжання, якія рэдка ўжываюцца, або словы з лексікі абмежаванага ўжытку: прафесіяналізмы, дыялектызмы, устарэлыя словы).


3. Цяпер вам трэба пераказаць тэкст. Спачатку пішыце так, як вам запомнілася. Затым загляніце ў запісы, зробленыя падчас другога чытання, і ўнясіце патрэбныя змяненні, дапаўненні.


4. Прачытайце, што ў вас атрымалася пры гэтым сачыце за тым, каб выказванне вызначалася паслядоўнасцю, лагічнасцю, каб не было сказаў, сэнс якіх цяжка aбо ўвогуле нельга зразумець (няправільна пабудаваны сказ, прапушчана слова, няўдалы парадак слоў і г.д.). Калі трэба, перабудоўвайце сказы, замяняйце ці перастаўляйце словы.


5. Прачытайце тэкст яшчэ раз, звяртаючы ўвагу на тое, ці ўдала вы падзялілі яго на абзацы. Пры наступным чытанні праверце напісанне слоў і пастаноўку знакаў прыпынку. Важна асэнсаваць, для чаго патрэбны той ці іншы знак прыпынку (што ён раздзяляе ці выдзяляе) і які знак павінен стаяць у кожным канкрэтным выпадку (калі вы не ўпэўнены, лепш перабудаваць сказ такім чынам, каб знак прыпынку не выклікаў у вас пытанняў).


6. Некалькі хвілін адпачніце, а потым перапісвайце работу на чыставік. Старайцеся не рабіць выпраўленняў і пісаць разборліва, думайце над кожным пераносам.


7. Прачытайце тэкст яшчэ раз. Зверце чыставік з чарнавіком (ці не прапусцілі якое слова, знак прыпынку, ці не забыліся выдзеліць абзац). Калі дазваляе час, крыху адпачніце і потым яшчэ раз прачытайце сваю работу так, як чыталі чарнавік.


Як відаць, самаправерка пісьмовай работы – справа складаная і не менш адказная, чым напісанне самой работы.


А як напісаць дыктант?


I. Настаўнік чытае ўголас увесь тэкст дыктанта.

Уважліва праслухайце яго. Калі пачуеце незразумелыя словы, абавязкова высветліце іх значэнне (практыка паказвае, што ў словах, значэнне якіх невядома, робяць памылкі).


II. Пасля тэкст чытаецца па асобных сказах.


1) Першае чытанне кожнага сказа цалкам.

Пажадана, каб пры першым чытанні вучань асэнсаваў структуру сказа (просты ці складаны), звярнуў увагу на наяўнасць устаўных канструкцый, якія чуюцца выразна.


2) Сказ дыктуецца па частках.

У час запісу сказа па частках рэкамендуецца не ставіць знакаў прыпынку (выключэннем можа быць толькі выдзяленне ўстаўных канструкцый, пастаноўка косак перад супраціўнымі злучнікамі), а таксама быць уважлівымі пры напісанні ў – у(асабліва, калі не ведаеце, ці трэба ставіць перад У знак прыпынку).


3) Потым яшчэ раз сказ чытаецца поўнасцю.

Засяродзіць увагу на напісанні слоў. Знакі прыпынку варта расстаўляць, калі сказ яшчэ раз чытаецца поўнасцю.


ІІІ. Калі вучні напішуць увесь тэкст, настаўнік яшчэ раз выразна чытае яго.

Менавіта цяпер можна праверыць напісанае, асэнсаваць знакі прыпынку.


IV. Звычайна даецца некаторы час (5—7 хвілін) на самаправерку.


Як правяраць напісанае?


Па сутнасці, тэкст ужо правяраўся пры апошнім чытанні. Аднак варта звярнуць увагу на:

  • пераносы слоў;

  • правапіс вялікай літары;

  • правапіс прыставак на з – с; б, д;

  • напісанне розных прыназоўнікаў (прыназоўніка с не бывае);

  • правапіс о – э – а (ы); е – ё – я, а таксама ў – у;

  • напісанне прыслоўяў і спалучэнняў, блізкіх да прыслоўяў;

  • напісанне канчаткаў розных часцін мовы;

  • ужыванне і правапіс з рознымі часцінамі мовы часціц не, ні;

  • правапіс лічэбнікаў, займеннікаў і інш.

Для таго каб правільна паставіць знак прыпынку, трэба высветліць яго ролю ў сказе выконвае (раздзяляе аднародныя члены, часткі складанага сказа, ставіцца на месцы пропуску выказніка, выдзяляе зваротак, пабочныя словы, спалучэнні ці сказы, адасобленыя члены сказа і г. д.). Злучнікі, якія сустракаюцца ў тэксце, – гэта своеасаблівыя "падказчыкі", які дапамогуць у прыняцці правільнага рашэння.



6 просмотров0 комментариев

Comments


Пост: Blog2_Post
bottom of page