top of page
Фото автораВладыка Вера Сцяпанаўна

Парады бацькам па падрыхтоўцы дзяцей да выпускных экзаменаў

Экзамен у перакладзе з лацінскай мовы абазначае «выпрабаванне». І менавіта выпрабаваннямі, складанымі, часам драматычнымі, становяцца выпускныя экзамены. Таму бацькі павінны дапамагчы свайму дзіцяці найбольш эфектыўна размеркаваць час і сілы пры падрыхтоўцы да іх.


Пагадзіцеся, што кожны, хто здае экзамены, незалежна ад іх выніку, спасцігае самую важную ў жыцці навуку – уменне не здавацца ў цяжкай сітуацыі.


Для таго, каб дзіця не хвалявалася падчас экзаменаў, задача бацькоў – дапамагчы яму паверыць ва ўласныя сілы. А гэта дасягаецца тады, калі дзіця само адчувае і бачыць свае веды па прадмеце.


Таму Вам, дарагія бацькі, неабходна праводзіць падрыхтоўку да экзаменаў разам з дзецьмі.

  • Складаныя тэмы лепш вывучаць у гадзіны ўздыму (першая палова дня з 10.00 да 12.00 і з 18.00 да 21.00), добра знаёмыя – у гадзіны спаду (з 12.00 да 14.00 і з 16.00 да 18.00 ).

  • Прачытайце спіс пытанняў да экзамену. Не саромейцеся прызнацца дзіцяці, што ўжо не вельмі добра памятаеце большасць раздзелаў біялогіі, хіміі, матэматыкі або любога іншага прадмета, які яму неабходна падрыхтаваць. Хай ён вам раскажа тыя ці іншыя тэмы, а вы задайце пытанні. Чым больш ён паспее вам расказаць, тым лепш.

  • Забяспечце дома зручнае месца для заняткаў, прасачыце, каб ніхто не перашкаджаў займацца.

  • Сачыце за тым, каб падчас падрыхтоўкі дзіця рэгулярна рабіла кароткія перапынкі. Растлумачыце яму, што адпачываць, не чакаючы стомленасці – лепшы сродак ад ператамлення. Важна, каб дзіця абыходзілася без стымулятараў (кава, моцная гарбата), бо нервовая сістэма перад экзаменамі і так на ўзводзе.

  • Не павышайце трывожнасць дзіцяці напярэдадні экзаменаў – гэта можа адмоўна адбіцца на выніку: дзіцяці заўсёды перадаецца хваляванне бацькоў.

  • Падбадзёрвайце дзяцей, павышайце іх упэўненасць у сабе, бо чым больш дзіця баіцца няўдачы, тым больш верагоднасці дапушчэння памылак.

  • Звярніце ўвагу на харчаванне дзіцяці: падчас інтэнсіўнага разумовага напружання яму неабходная пажыўная і разнастайная ежа, збалансаваны комплекс вітамінаў.

  • Напярэдадні экзамену забяспечце дзіцяці паўнавартасны адпачынак. Ён павінен адпачыць і выспацца.

3 просмотра0 комментариев

Commenti


Пост: Blog2_Post
bottom of page