top of page
Фото автораВладыка Вера Сцяпанаўна

Рыхтуемся да экзамену

Парады вучням па падрыхтоўцы да выпускных экзаменаў


➤ Любы экзамен, няхай гэта будзе выпускны або ўступны, уяўляе сабой стрэсавую сітуацыю для таго, хто яго здае. Падрыхтоўка да яго суправаджаецца высокімі эмацыянальнымі, інтэлектуальнымі і фізічнымі нагрузкамі.


➤ Час падрыхтоўкі да экзаменаў трэба разумна размеркаваць. Не варта займацца шмат гадзін без перапынкаў. Лепш вучыць блокамі: засвоіў тэму, замацаваў яе і адпачыў. Потым коратка паўтарыў, што завучыў, і – за новую тэму.


➤ Адзначце тэмы, якія вы ўжо прапрацавалі і ў якіх адчуваеце сябе ўпэўнена.


➤ Сканцэнтруйце ўвагу на пытаннях, да якіх вы слаба падрыхтаваныя.


➤ Выкарыстоўвайце час, адведзены на падрыхтоўку, як мага больш эфектыўна. Новы і складаны матэрыял вучыце ў той час сутак, калі добра «думаецца», г.зн. адзначаецца высокая разумовая працаздольнасць. Звычайна гэта ранішнія гадзіны пасля добрага адпачынку.


➤ Да матэрыялу, які цяжка запамінаецца, неабходна вяртацца некалькі разоў. Праглядаць яго на працягу некалькіх хвілін увечары, а затым яшчэ раз раніцай.


➤ Каб лепш запомніць матэрыял, неабходна максімальна выкарыстоўваць усе магчымасці: успрымаць тэкст і на слых, і візуальна чытаць з ліста.


➤ Трэніруйцеся адказваць на пытанні. Па меры таго, як вы вывучылі кожную тэму, спрабуйце адказваць на пытанні. Адказваючы на іх, вы набываеце ўпэўненасць у сабе і зможаце адказаць на нечаканыя пытанні на экзамене.


➤ Пераказ тэксту сваімі словамі прыводзіць да лепшага запамінання, паколькі гэта актыўная, арганізаваная разумовая праца.


➤ Вельмі карысна складаць схемы і алгарытмы канкрэтных тэм і трымаць іх у памяці, а не «зазубрываць» усю тэму цалкам “ад” і “да”.


➤ Да экзамену лепш рыхтавацца з бацькамі, сябрам або сяброўкай: паўтараць,

задаваць пытанні і адказваць на іх, «прамаўляць» увесь матэрыял.


➤ За некалькі дзён да экзамену “прагані” ў думках магчымыя сітуацыі на іспытах, уяві сабе ва ўсіх дэталях абставіны будучага экзамену.




9 просмотров0 комментариев

Comentários


Пост: Blog2_Post
bottom of page